Беларусь - незалежная дзяржава
Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.
У кастрычніку 1991 г. паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Кыргыстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам і Ўзбекістанам, Украінай, Малдовай і Азербайджанам быў падпісаны дагавор аб адзінай эканамічнай прасторы. Ен прадугледжваў правядзенне ўзгодненай палітыкі ў галінах транспарту, энергетыкі, інфармацыі, развіцця прадпрымальніцтва, фінансаў, падаткаў і цэн, грашовай і банкаўскай сістэм, мытных правіл і тарыфаў, стандартаў, статыстыкі, бухгалтарскага ўліку, развіццё замежных эканамічных адносін; прызнанне прыватнай уласнасці, свабоды прадпрымальніцтва і свабоднай канкурэнцыі.
Была распрацавана дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароне насельніцтва. Былі створаны рэспубліканскі фонд стабілізацыі эканомікі, рэфармавалася грашова-крэдытная сістэма. Насельніцтву было дазволена выкупляць ва ўласнасць кватэры, дачы, гаражы і г.д. Пачалося стварэнне суб’ектаў рынкавай эканомікі – незалежных, самастойных, эканамічна адказных таваравытворцаў, якія павінны былі займацца прадпрымальніцтвам ва ўмовах здаровай канкурэнцыі. Пачалося раздзяржаўленне і прыватызацыя, якія павінны былі скончыцца на на працягу 5-10 гадоў.
Подробнее: Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003