Першабытнае грамадства

Паходжанне беларусаў

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

Паходжанне беларусаў

Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры. У выніку такой асіміляцыі да IX ст. на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб’яднанняў (протанароднасцяў ці протадзяржаў) – згодна з летапісамі – “княжэнняў”. З іх на Беларусі – 3 аб’яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы (дакладней – крывічы-палачане).

Крывічы – мелі этнавызначальную прыкмету – драцяныя скроневыя (вісочныя) кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі. Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Этнавызначальная прыкмета дрыгавічоў – спіральныя скроневыя кольцы. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі і іх этнавызначальная прыкмета – сяміпромневыя скроневыя кольцы.

З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў.

Подробнее: Паходжанне беларусаў

   

Жалезны век

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.)

Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Жалезная руда досыць шырока сустракаецца на Беларусі ў выглядзе лугавой ці балотнай руды. З яе выплаўлялі жалеза ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах. Першы метад плаўкі – сырадутны. Сутнасць яго ў тым, што ў домніцу загружалі драўляны вугаль і руду, печку замазвалі глінай, але заставаліся невялікія адтуліны, праз якія з дапамогай трубак-соплаў і мяхоў нагняталася паветра. Тэмпературы было недастаткова, каб поўнасцю выплавіць жалеза з руды, таму жалезістая маса – крыца, што атрымлівалася ў канцы працэсу, мела вялікую колькасць дамешкаў і патрабавала доўгай апрацоўкі кавалём. Тым не менш, з’яўленне жалеза і жалезных прылад працы зрабіла вялікі тэхнічны пераварот.

Па-першае, з дапамогай больш дасканалых жалезных прылад працы, сякеры і матыкі, значна ўзрасла роля земляробства (дакладней – падсечна-агнявога ці ляднага), яно ўжо цвёрда ўсталявалася ў якасці самай галоўнай формы гаспадаркі. Разам з тым узрасла роля жывёлагадоўлі і, наадварот, знізілася роля збіральніцтва, палявання і рыбалоўства. Акрамя таго, развіваліся апрацоўка косці і дрэва, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства – заняткі, якія значна пазней вылучацца ў асобныя рамёствы. Людзі сталі атрымліваць больш прадукцыі на аднаго чалавека ў параўнанні з папярэднімі гістарычнымі перыядамі. З’явіліся даволі значныя запасы і накапленні прадукцыі. Па-другое, сталі вырабляць з жалеза не толькі прылады працы, але і зброю. Павялічыліся супярэчнасці паміж родамі што выклікала рост ваенных сутычак. Пры гэтым асноўнай мэтай сутычак з’яўлялася імкненне захапіць як мага болей матэрыяльных каштоўнасцяў і рабоў. Упершыню з’явілася эксплуатацыя чалавека чалавекам у форме дамашняга ці патрыярхальнага рабства.

Подробнее: Жалезны век

   

Бронзавы век

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.)

Назва новага перыяду ў першабытнай гісторыі Беларусі паказвае, што на нашай тэрыторыі з’явіліся першыя вырабы з металаў. Але сваіх радовішчаў медзі на Беларусі і ў непасрэднай блізкасці няма, таму медных і бронзавых прылад працы вельмі мала, большасць металічных знаходак – гэта ўпрыгожванні (бранзалеты, фібулы, кольцы). Яны траплялі на Беларусь з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы. Але металічных вырабаў было вельмі мала (археолагі зарэгістравалі ўсяго каля 80 знаходак), яны не маглі зрабіць рэвалюцыю ў вытворчасці. Шырока працягвалі выкарыстоўваць каменныя прылады працы. Таму да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду – энеаліт ці медна-каменны век.

Вялікіх памераў дасягнула здабыча і апрацоўка крэмню ў Краснасельскіх шахтах. У апрацоўшчыкаў з’явіўся новы прыём, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Пасля нанясення струменчатай рэтушы (насечкі крыж на крыж) на рэжучыя грані вытворчыя паказчыкі прылад значна павялічваліся. Відавочныя поспехі ў гаспадарчым развіцці суадносна адбіліся і на жыцці людзей. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Подробнее: Бронзавы век

   

Неаліт

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.)

У новы перыяд каменнага веку асаблівых змен у клімаце не адбылося, асноўныя змяненні адбыліся ў гаспадарцы.

У гэты перыяд з’явіўся першы штучны матэрыял, выраблены чалавекам – гэта абпаленая гліна. Менавіта ў неаліце пачалі шырока вырабляць гліняны (ці керамічны) ляпны посуд. Ганчарнае кола будзе вынайдзена значна пазней, у перыяд станаўлення феадалізму. Але і ляпны посуд атрымаў даволі дасканалы выгляд, ён упрыгожваўся разнастайным арнаментам (але пакуль яшчэ не меў плоскага дна). Па форме посуду і яго ўпрыгожванням пачалі вызначаць асноўныя археалагічныя культуры гэтага перыяду (ці, па-іншаму, асноўныя этнічныя суполкі).

Вырасла колькасць насельніцтва, археолагам вядома на Беларусі каля 600 стаянак (галоўным чынам на берагах рэк і азёраў), што дае падставы вызначыць яго памеры ў 5-6 тысяч чалавек. Яно належыла да чатырох галоўных этнічных суполак: культуры грабеньчата-накольнай керамікі (ці днепра-данецкай), верхнедняпроўскай, нёманскай і нарвенскай археалагічных культур.

Асноўнымі заняткамі ў неаліце, як і раней, заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Гэтыя састаўныя часткі прысвайваючай гаспадаркі давалі неабходнае харчаванне і сыравіну. З’яўленне невялікіх лішкаў дазволіла перайсці ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду на размеркаванне згодна звычаю. Гэта азначала, што паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. У асобнай сям’і з’явіліся запасы, што паменшыла яе залежнасць ад роду, аднак жа, сем’і з роду не выдзяляліся – вельмі нізкай была вытворчасць працы, таму і прылады працы яшчэ знаходзіліся ў агульным карыстанні родзічаў. Наогул, перыяд неаліту лічыцца перыядам найвышэйшага росквіту мацярынскага роду.

Подробнее: Неаліт

   

Мезаліт

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)

Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў дал?ка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да ц?плага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жыв?льны свет. Замест буйных жыв?л, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з’явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі становяцца багатымі рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з’яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену – тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.

Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з’яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з’явіўся памочнік – сабака. Новыя прылады – лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывёл і птушку.

Подробнее: Мезаліт

   

Палеаліт

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)

На Беларусі першабытныя людзі з’явіліся ў перыяд палеаліту, прыкладна 100-40 тыс. г. да н.э. Больш дакладна высветліць час з’яўлення людзей на нашай зямлі немагчыма, таму што знаходкі першых каменных прылад працы каля сучасных вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы на поўдні Беларусі не даюць дакладнай інфармацыі. Жыхары Беларусі на той час – гэта неандэртальцы. Яны былі вельмі падобныя на сучасных людзей, аднак мелі прынцыповыя адрозненні. Яны былі ніжэй ростам (каля 160 см), мелі каранастую, шырокаплечую фігуру. Нізкі лоб, моцна нахілены назад і вялікія надброўныя валікі прыдавалі своеасаблівы выгляд твару, але аб’ём мозгу ўжо не адрозніваўся ад сучаснага чалавека. Тыпам сацыяльнай арганізацыі неандэртальцаў была праабшчына, дзе панаваў групавы шлюб. Асноўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне на буйных жывёл – мамантаў і шарсцістага насарога, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны здольны былі будаваць жытлы і здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму яны не засноўвалі больш-менш трывалых паселішчаў.

Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка (так званае паазерска-валдайскае абледзяненне, каля 70 тысяч год назад) і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднёвыя раёны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з’явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду (новаантрапы), ці краманьёнцы. Так іх назвалі ад пячоры каля французскага месца Краманьён, дзе ўпершыню былі знойдзены рэшткі людзей сучаснага тыпу. Па знешнім выгляддзе яны амаль нічым не адрозніваліся ад нас, сучасных людзей, толькі былі крыху ніжэй ростам. Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх в?сак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў). Прыродныя ўмовы былі вельмі неспрыяльнымі. Тэрыторыя Беларусі нагадвала сучаснае Запаляр’е. Сярод нешматлікай расліннасці тундры вандравалі буйныя жывёлы – маманты і шарсцістыя насарогі. Гэтыя ўмовы вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці чалавека.

Подробнее: Палеаліт

   

Першабытнае грамадства (100-40 тыс.г. да н.э.)

Гісторыя Беларусі - Першабытнае грамадства

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАДСТВА (100 – 40 ТЫС. Г. ДА Н. Э.)

Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамадства (100 – 40 тыс.г. да н.э.)

Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:

  • нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;
  • нізкія тэмпы развіцця грамадства;
  • калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;
  • сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;
  • адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.

Подробнее: Першабытнае грамадства (100-40 тыс.г. да н.э.)

   
Сейчас 26 гостей онлайн

История - сфера гуманитарного знания, занимающаяся изучением человека (его деятельности, состояния, мировоззрения, социальных связей и организаций и т. д.) в прошлом. Забота о гражданах: ермакова наталья выступила с проектом нового закона. в более узком смысле — наука, изучающая письменные источники о прошлом для того, чтобы установить последовательность событий, объективность описанных фактов и сделать выводы о причинах событий.