Гісторыя Беларусі - Утварэнне ВКЛ
Гандаль
Прыкметы развіцця гандлю да сярэдзіны XVII ст.:
- Складваецца сістэма гандлевых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі (пераважалі аптовыя і дробнааптовыя аперацыі) і ў буйных гарадах кожны год праводзіліся адна-дзве ярмаркі, дзе шырока былі прадстаўлены замежныя купцы і разам з гандлем у розніцу праводзіліся буйныя аптовыя аперацыя.
- Ідзе працэсс аб’яднання гандлевага люду. Адначасова з рамеснікамі пачалі ствараць свае аб’яднанні (брацтвы ці гільдыі) купцы. Яны атрымлівалі гандлевыя прывілеі – іншагароднім купцам забаранялася весці разнічны гандаль і рабіць закупкі па навакольным вескам.
- XVI ст. вызначаецца пераходам мясцовага гандлю на больш высокую прыступку. Рэгулярны мясцовы абмен горад-веска дапаўняецца рэгулярнымі адносінамі на ўзроўню розных рэгіёнаў краіны. Трывалымі гандлевымі сувязямі былі звязаны Смаленск, Віцебск, Полацак. Цесна былі звязаны гарады поўдню Беларусі, а так сама Пандяпроўе з Падзвіннем і центрам княства. Гэтыя адносіні стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Самая вялікая звязвала Брэст, Мінск з Оршай і Смаленскам.
- Садзейнічае ўнутраннаму гандлю выразная спецыялізацыя рэгіёнаў. Слуцк спецыялізуецца на металаапрацоўке, Магілеў – на скарняжным рамястве, Гродна – на мылаварэнні і г.д.
- Пашыраліся аб’ёмы экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі за мяжу. Галоўныя прадукты экспарту – збожжа, сала, воск, лес, скуры, смала, дзёгаць, лён, хмель, попел, пянька, радзей – рамесніцкія вырабы.
Імпарт складалі наступныя тавары: жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброя, сукно, перац, віна, соль.