Рэч Паспалітая

Эканамічны ўздым у другой палове XVIII ст.

Гісторыя Беларусі - Рэч Паспалітая

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.

У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Прычынамі ажыўлення былі: дэмаграфічная, звязана з хуткім ростам насельніцтва, ў 1791 – налічвалася звыш 3,6 млн. жыхароў на беларускіх землях. Да канца XVIII ст. насельніцтва беларускай вёскі ўжо перавысіла ўзровень 1648 г., а гарадскія жыхары склалі каля 11% ад усяго насельніцтва. Як вынік, павялічылася вытворчасць сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

Другая прычына – узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Спрос на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў. Знешні гандаль значна ажывіўся, таму што рэзка выраслі цэны на збожжа (на жыта павялічыліся ў 4,5 – 5, пшаніцу ў 3 – 4, а на авёс і ячмень у 2 – 2,5 разы) на замежным рынку ў другой палове XVIII ст. Таму феадалы пашыралі ўласные фальваркі, пасевы збожжавых культур.

Трэцяя прычына звязана з унутрыпалітычнымі змяненнямі ў Рэчы Паспалітай. Павялічвалася зацікаўленасць у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнні агульных умоў развіцця эканомікі краіны. Магнаты і феадалы-прадпрымальнікі імкнуліся да пэўнага ўрэгулявання ўнутрыдзяржаўнага ладу. Пад іх уздзеяннем у 60-70-я гг. XVIII ст. былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя рэформы, якія ўзмацнілі цэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, былі створаны адміністрацыйныя органы па галінах кіравання, заснавана Скарбавая камісія – спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.

Подробнее: Эканамічны ўздым у другой палове XVIII ст.

   

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст

Гісторыя Беларусі - Рэч Паспалітая

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.

Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада.

Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва ў усходніх і паўночных раёнах. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Калі ў 1654 г. на Беларусі было каля 2,9 млн. жыхароў, у 1667 г. – каля 1,400 млн. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але пасля Паўночнай вайны – зменшылася да 1,5 млн. чалавек. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель і колькасць цяглавай жывёлы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым на палову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раёнах, якія асабліва пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцей: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. У цяглых сялян на захадзе і ў цэнтры Беларусі пераважала адпрацовачная, у чыншавых (больш на ўсходзе) – грашовая. Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар, які імкнуўся за час свайго ўладання атрымаць ад маёнткаў найбольшы даход, нярэдка павялічваў павіннасці звыш усякіх нормаў.

Не спрыяла гаспадарчаму развіццю няўстойлівая палітычная абстаноўка. Немач цэнтральнай улады выклікала ўзброеную барацьбу магнацкіх груповак за ўплыў на дзяржаўныя справы. Так, у канцы XVII – пачатку XVIII ст. найбольш адыёзныя формы набыла барацьба Сапегаў і Радзівілаў, што праходзіла на фоне Паўночнай вайны. Войскі магнатаў вынішчалі маёнткі сапернікаў, жадая падарваць эканамічную моц ворага. Тым часам падрывалася моц усей дзяржавы.

Подробнее: Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст

   

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў

Гісторыя Беларусі - Рэч Паспалітая

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.

Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВкЛ.

Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.

Асноўныя прынцыпы рэформы:

  • дакладны ўліку зямель;
  • абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;
  • вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;
  • за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

Подробнее: Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў

   

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст

Гісторыя Беларусі - Рэч Паспалітая

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.

Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуня казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі польскія арміі. Адначасова Хмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады – “загоны” на тэрыторыю паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ, у адрозненні ад Украіны – з 1569 г. тэрыторыі Польшчы) з мэтай распачаць і тут вялікую “вызваленчую” вайну. У адрозненні ад Украіны, на Беларусі не было польскіх паноў (Статут 1588 г. забараняў палякам набываць маёмасць у ВкЛ), таму распачаўшаяся ўнутраная вайна стала грамадзянскай. Беларусы – мяшчане і сялянене ваявалі супраць беларусаў – шляхціцаў. Да таго ж і казацкая вярхушка, акрамя пашырэння паўстання, мела і другі намер – далучыць паўднёвую Беларусь да Ўкраіны.

Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны” атрымалі падтрымку простага насельніцтва, сяляне далучаліся да казакаў і вынішчалі маёнткі шляхты, гараджане адчынялі брамы. Першы “загон” атамана Галавацкага разграбіў ваколіцы Брагіна, Лоева, Гомеля. Шляхта, каталіцкае духавенства і асабліва езуіты вынішчаліся. У чэрвені 1648 г. атрады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Мікуліцкага, Няпаліча рассыпаліся па ўсяму Палессю і сталі захопліваць гарады – Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце. Паплечнік Хмяльніцкага, беларус Сакалоўскі здолеў захапіць Бабруйск.

Кіраўніцтва ВкЛ вымушана было арганізаваць паспалітае рушэнне, але сабранае войска было разбіта ў верасні 1648 г. пад Кобрынам. Новую наёмную армію збіраў гетман Януш Радзівіл на асабістыя сродкі - грошы каталіцкай царквы. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. У кастрычніку 1648 г. мяшчане пад кіраўніцтвам рамесніка І.Шашэні вынішчылі езуітаў, шляхту ў горадзе і злучыліся з атрадам атамана Антона Нябабы. Першы ўрадавы атрад пад кіраўніцтвам пана Мірскага быў разбіты, але ў лістападзе 1648 г. падыйшлі галоўныя сілы на чале з Янушам Радзівілам. Горад быў узяты штурмам і ўвесь вынішчаны. Загінула каля 3 тыс. жыхароў.

Подробнее: Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст

   

Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Рэч Паспалітай

Гісторыя Беларусі - Рэч Паспалітая

Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў

Утварэнне Рэчы Паспалітай

У 1522 г. сейм ВкЛ гарантаваў гаспадару княства – Жыгімонту Старому, што яго сын Жыгімонт Аўгуст будзе абавязкова абраны на прастол у княстве пасля смерці бацькі. Але фактычна Жыгімонт Аўгуст стаў кіраваць княствам значна раней – яшчэ з кастрычніка 1529 г., калі на сойме ВкЛ ён пры жыцці бацькі быў абраны вялікім князем. Вялікую ролю ў гэтым адыграла яго маці – каралева Бона Сфорца. Рэальная ўлада засталася ў руках бацькі, але ён рэдка ўмешваўся ў справы княства, бо больш займаўся справамі Кароны Польскай. У 1547 г. Жыгімонт па каханню ажаніўся з Барбарай Радзівіл, але Барбара, як і першая жонка Жыгімонта, хутка памерла. Іншыя шлюбы не прынеслі Жыгімонту ні асабістага задавальнення на сыноў.

Лівонская вайна. У 1558 г. маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. На той час Ордэн уяўляў сабой канфедэрацыю – саюз 5 княстваў, створаных нямецкімі рыцарамі. Асноўнай мэтай маскоўскага цара была здабыча выхаду да Балтыйскага мора, гэта давала магчымасць самастойна гандляваць з Еўропай без дапамогі шматлікіх пасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Расія магла больш актыўна ўдзельнічаць і ў еўрапейскіх справах. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на падставе таго, што ў старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. Спадчынай Масквы таксама была названая і частка ВкЛ – беларускія і ўкраінскія землі з Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Кіевам і іншымі буйнымі гарадамі.

Подробнее: Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Рэч Паспалітай

   
Сейчас 35 гостей онлайн

История - сфера гуманитарного знания, занимающаяся изучением человека (его деятельности, состояния, мировоззрения, социальных связей и организаций и т. д.) в прошлом. сертификация продукции . вакансии в Гомеле в более узком смысле — наука, изучающая письменные источники о прошлом для того, чтобы установить последовательность событий, объективность описанных фактов и сделать выводы о причинах событий.