Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці

Гісторыя Беларусі - Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.

У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У выніку яго прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў гарадах і мястэчках. Шырокае развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.

У гарадах вядучае месца займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў ліквідацыю самастойнасці і карпаратыўнай замкнённасці цэхаў, іх манаполію ў вытворчасці. Члены цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарацкое рамяство задавальняла патрэбы не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася да 16,5 тыс. рамеснікаў.

Прыгонныя вотчынныя мануфактуры ў пачатку XIX ст. пераважалі над капіталістычнымі, але паступова яны трансфармаваліся ў капіталістычныя. Вотчынныя мануфактуры працавалі пераважна дзеля задавальнення патрэб памешчыка-прыгонніка і яго гаспадаркі. Капіталістычныя выраблялі прадукцыю на продаж. Меньшая даходнасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з’яўлялася пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі.

Подробнее: Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці

   

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.

Гісторыя Беларусі - Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.

Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70%) зямлі, і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі, з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек, якія здаваліся ў арэнду. Рост таварнасці адбываўся за кошт павелічэння паншчынных павіннасцей сялян. Галоўныя павіннасці – паншчына і аброк. Марудна ўводзіліся капіталістычныя формы гаспадарання, такія як прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын; праца наёмных рабочых; увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў. Гэтаму перашкаджала танная праца прыгонных сялян.

Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца. Але была ўмова, якая садзейнічала развалу феадальнага эканамічнага механізму – гэта попыт на хлеб і прадукцыю сельскай гаспадаркі ў Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. з адначасовым ростам ёмістасці ўнутранага рынку.

У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Віцебская і паўночныя паветы Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў – гэта раён ільна - і бульбавоцтва. Паўдневыя паветы (Пінскі, Навагруцкі, Гомельскі і інш.) беларускіх губерняў – гэта вырошчванне і перапрацоўка цукровых буракоў. Гродзеншчына – гэта рэгіён танкаруннай авечкагадоўлі, у 40-х гг. XIX ст. там налічвалася 600 тыс. авечак. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў 40-50-я гг. спецыялізаваліся адзінкавыя памешчыцкія гаспадаркі, што мелі вінакурныя заводы.

Подробнее: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.

   

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Гісторыя Беларусі - Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д.

Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах. Адначасова яна выклікала рэзкае супрацьдзеянне правячых колаў большасці еўрапейскіх краін. Апошнія імкнуцца кансалідавацца, каб стварыць перешкоду распаўсюджванню рэвалюцыйных ідэй і рэальных рэвалюцыйных здзяйсненняў.

Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Для значнай часткі беларускай шляхты – адзінага правадзейнага суб’екта тагачаснага грамадства, прычынай незадаволенасці была роспач аб Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных колах выспяваюць ідэі аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве.

Ва ўмовах абсалютысцкай Расійскай імперыі легальным асяродкам, дзе маглі праяўляцца апазіцыйныя настроі былі губернскія і павятовыя шляхецкія дэпутатскія сходы, якія мясцовае дваранства разглядалі як былыя сеймікі Рэчы Паспалітай. Гэта становішча вызывала рэзкае супрацьдзеянне мясцовай расійскай адміністрацыі.

Подробнее: Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

   

Беларусь і вайна 1812 года

Гісторыя Беларусі - Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Беларусь і вайна 1812 года

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над усемі новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі.

У 1806-1807 гг. чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія, Прусія, Расія і Швецыя) была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір’е, якое прапанаваў яму Напалеон.

Каля Цільзіта былі падпісаны 7(19) ліпеня 1807 г. мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. З тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй, было створана Герцагства Варшаўскае. Да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі.

Подробнее: Беларусь і вайна 1812 года

   

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст

Гісторыя Беларусі - Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”

Урадавая палітыка ў першай палове XIX ст. звязана з імёнамі расійскіх імператараў Аляксандрам І і Мікалаям I. Для эпохі Аляксандра І (1801-1825 гг.) была характэрна палітыка «заходніцтва». Разачараванне вынікамі французскай рэвалюцыі прывяло самыя шырокія колы еўрапейскай грамадскасці да ўмацавання веры ў эвалюцыйны, рэфармісцкі шлях дзяржаўнага развіцця. Але намер Аляксандра І павярнуць краіну на шлях канстытуцыйнай манархіі і вырашыць сялянскае пытанне сустрэў ва ўрадавых колах Расіі моцную апазіцыю з боку кансерватараў, праціўнікаў лібералізацыі дзяржаўнага жыцця. Заходніцкі курс паступова згубіў сваю дынаміку, а ў 20-х гадах ён змяніўся ўзмацненнем самадзяржаўных тэндэнцый. Кіраванне Мікалая І (1825-1855 гг.) – гэта вяртанне да традыцыйнага шляху развіцця Расіі. Ідэалагічным абгрунтаваннем яго стала «тэорыя афіцыяльнай народнасці», мэта якой – умацаванне асноў манархічнага праяўлення. Негледзячы на розныя падыходы ў здзяйсненні ўнутранай палітыцы, абодвух імператараў аб’ядноўвала адно – тэрміновае вырашэнне «польскага пытання».

Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з дзяржаў Усходняй Еўропы і абумовілі ўзнікненне «польскага пытання». Яго асаблівасць – пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. «Пытанне» аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі, у тым ліку, ў заканадаўчай, саслоўнай, нацыянальна-рэлігійнай і ў галіне асветы. Формы і метады гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Землi ВкЛ разглядаліся як спрадвечна рускія, таму адной з галоўных задач урад лічыў вяртанне страчаных на працягу ХVІІ-ХVІІІ стст. пазіцый праваслаў’я, ліквідацыі ўплыву Рыму на ўнутраныя справы Расіі, асабліва якiя тычылася царквы i асветы.

Подробнее: Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст

   

Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай

Гісторыя Беларусі - Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі

Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)

Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Ўкраіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.

Подробнее: Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай

   
Сейчас 35 гостей онлайн

История - сфера гуманитарного знания, занимающаяся изучением человека (его деятельности, состояния, мировоззрения, социальных связей и организаций и т. д.) в прошлом. коррекция зрения . Новостройки от застройщиков - снять квартиру в одессе посуточно. в более узком смысле — наука, изучающая письменные источники о прошлом для того, чтобы установить последовательность событий, объективность описанных фактов и сделать выводы о причинах событий.