Паўстанне Каліноўскага

Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Гісторыя Беларусі - Паўстанне Каліноўскага

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту рабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у 70-я – першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873 г.), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876 г.), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895 г.), рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895 г.). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 – пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Подробнее: Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

   

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.

Гісторыя Беларусі - Паўстанне Каліноўскага

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.

Сялянскі рух. Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкарыстоўваючы патрэбу сялян у зямлі. Высокая грашовая плата за арэнду, рознага рода “адработкі” нівеліравалі станоўчыя вынікі рэформы. Да таго, сялянства хутка абеззямельвалася ў выніку хуткага росту насельніцтва.

Калі адразу пасля рэформы, ў 1860-я гг. наглядаўся рэзкі спад выступленняў сялян, то ў 1870-я і асабліва ў 1890-я гг. наглядаецца значны іх рост. Патрабаванні сялян былі простыя – вяртанне “адрэзкаў”, памяньшэнне падаткаў і павіннасцяў, ліквідацыя саслоўнай няроўнасці і паліцэйскага нагляду. Да традыцыйных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі дадаюцца канфлікты паміж беднымі сялянамі і новай сялянскай буржуазіяй – кулакамі, якія эксплуатавалі сваіх былых суседзяў не менш актыўна за дваранства.

Адметнай формай сялянскага руху ў тыя часы было імкненне да перасялення на свабодныя землі ў Сібір і паўднёва-расійскія губерніі. Асабліва яно было пашырана ў усходніх рэгіёнах Беларусі, дзе асабліва вострай была праблема малазямелля і ўвогуле глебы былі неякаснымі. Паступова ў непісьменнае і маласвядомае сялянства пачалі пранікаць элементы грамадзянскасці, што мела вынікам большую арганізаванасць выступленняў. Для барацьбы з імі адміністрацыя прыцягвала вайсковыя каманды.

Подробнее: Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.

   

Паўстанне 1863 г.

Гісторыя Беларусі - Паўстанне Каліноўскага

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага

Паўстанне 1863 г.

Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія хваляванні. Да таго новы цар – Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі. Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З’явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

“Чырвоныя” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя – ці рэвалюцыянер-дэмакраты.

Подробнее: Паўстанне 1863 г.

   
Сейчас 35 гостей онлайн

История - сфера гуманитарного знания, занимающаяся изучением человека (его деятельности, состояния, мировоззрения, социальных связей и организаций и т. д.) в прошлом. свадебный танец видио. . Креативная типография печать каталогов, шелкография срочно. . Купить полипропиленовые трубы и металопластиковые в Киеве. в более узком смысле — наука, изучающая письменные источники о прошлом для того, чтобы установить последовательность событий, объективность описанных фактов и сделать выводы о причинах событий.