Гісторыя Беларусі - БССР у гады вайны
Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.
Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.
Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўных ствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах, а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.
Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары.