Гісторыя Беларусі - Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.
Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся.
За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).
Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці. Але адначасова ўдзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве – 50-55%, у сельскай гаспадарцы – 60-70%.
Фінансавая сістэма БССР заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі адпаведна 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. Так, даходная частка бюджэта значна перавышала расходную.
Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, якія далёка выйшлі наперад. Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовы ўваход савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.
Спробу выправіць эканамічнае становішча зрабіў Ю.У.Андропаў. 12 лістапада 1982 г. ён узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева. Пад час кіравання Андропава была дадзена рэалістычная ацэнка стану эканомікі, прыняты жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенню парадка і выкараненню карупцыі і перагледзены некаторыя ідэалагічныя догмы. Так сама вырашаліся пытанні аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў. Як вынік, тэмпы развіцця эканамікі выраслі да 4,2%. Але пасля смерці Ю.У.Андропава ў 1984 г. кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.
| Развіццё сацыяльнай сферы< Предыдущая | Следующая >Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады |
|---|
You are searching
- Главная
- Вялікая айчынная вайна
- Великая отечественная война
- Гісторыя Беларусі
- История государства и права Беларуси
- История государства и права зарубежных стран
- История государства и права России и Украины
- История государства и права славян
- История правовых учений
- История советского государства и права
- История экономических учений
- БГУ ИСТФАК
Популярное
- Формирование белорусского этноса
- Причины распада Древнерусского государства
- Двоевластие и его сущность
- Основные положения марксистской теории
- Уголовное и процессуальное право по Соборному уложению 1649 г.
- Гражданское право по Соборному уложению 1649 г.
- Уголовное право по Судебникам 1497 и 1550 гг.
- Государственный строй ВКЛ
- Монетаризм
- Процессуальное право по Судебникам 1497 и 1550 гг.