МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА

Савецка-германскія дагаворы

Вялікая Айчынная вайна - МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА

Савецка-германскія дагаворы

26 ліпеня 1939 г. савецкаму паверанаму ў Берліне Г.Астахаву было заяўлена аб жаданні Германіі «на справе даказаць магчымасці дамовіцца па любым пытанням, даць любыя гарантыі» СССР. Савецкі ўрад праяўляў празмерную асцярожнасць, змяняючы назвы кантактаў з Берлінам з «перамоваў» на «размовы». Апошняя прапанова з Берліна заключыць дагавор аб ненападзенні прыйшла ў Маскву 20 жніўня. А ўжо 23 жніўня ў Маскву прыляцеў германскі міністр замежных спраў І.Рыббентроп, які вечарам 23 жніўня падпісаў разам з П.Молатавым германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе – гэтае ёсць падставай абвінавачваць СССР у пасобніцтве германскай агрэсіі. Ці так гэта? Сапраўды, Савецкі Саюз атрымліваў гарантыі бяспекі, але дакумент не ўтрымліваў артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве і не абавязваў бакі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў ваенных канфліктах. Пагадненні не рабілі СССР і Германію саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна. Тым не менш, СССР стаў староннім наглядальнікам за тым, як Германія па чарзе разграміла асноўных канкурэнтаў у Еўропе і падрыхтавала базу да нападу на СССР. СССР ад палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі перайшоў да палітыкі фарміравання асабістай сферы ўплыву ў Еўропе і тэрытарыяльнай экспансіі. З восені 1939 г. Масква апынулася ў стане поўнай міжнароднай ізаляцыі.

Подробнее: Савецка-германскія дагаворы

   

Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе

Вялікая Айчынная вайна - МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА

Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе

Мерапрыемствы па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе храналагічна можна падзяліць на два перыяды. Мяжа паміж імі праходзіць вясной 1939 г. Першы перыяд характарызуецца панаваннем палітыкі «замірэння», ігнараваннем ролі СССР у супрацьстаянні блоку агрэсіўных дзяржаў, надзеямі заходніх дэмакратый павярнуць германскую агрэсію супраць СССР. У другі перыяд прыходзіць да лонданскіх і парыжскіх палітыкаў разуменне неабходнасці цесных кантактаў з Масквой у стварэнні еўрапейскай сістэмы бяспекі.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню (1932-1935 гг.) з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. Дэлегацыя СССР прапанавала здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але іншыя дзяржавы не падтрымалі гэтую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя ініцыятывы маглі б стаць сур’ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Але сур’ёзнай перашкодай для знешняй палітыкі СССР былі пастановы VI кангрэса Камінтэрна (1928 г.) дзе гаварылася аб хуткай «сусветнай рэвалюцыі» і краху сістэмы капіталізму. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да «сусветнай рэвалюцыі». Не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу сталінскія рэпрэсіі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне Масквы ў 30-я гг. успрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы. Толькі ў 1939 г. ад гэтых стэрэатыпаў пачалі адыходзіць.

Подробнее: Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе

   

Мюнхенскае пагадненне

Вялікая Айчынная вайна - МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА

Мюнхенскае пагадненне

Да 1938 г. узрасла напружанасць ў Еўропе. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце). Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі. Н.Чэмберлен
24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі. Але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. нарком замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г. Н.Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі.

Цікава, што зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваныя. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – а па сутнасці – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстаная карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і ўступіць Гітлеру.

Подробнее: Мюнхенскае пагадненне

   

Антыкамінтэрнаўскі пакт

Вялікая Айчынная вайна - МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА

Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў

3 кастрычніка 1935 г., у адпаведнасці з галоўнымі прыярытэтамі фашысцкай знешняй палітыкі, пачынаецца агрэсія Італіі ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. Да таго, Італія заручылася згодай Францыі на гэтую акцыю. Ужо 5 мая 1936 г. італьянскія войскі захапілі сталіцу Абісініі (Эфіопіі). Вельмі жорстка супраць агрэсіі выступіла ў Лізе Нацый Англія – італьянская агрэсія пагражала яе калоніям ў Афрыцы. Прынятыя гэтай міжнароднай арганізацыяй пад націскам СССР і Англіяй санкцыі (эмбарга на экспарт зброі, забарона на займы і крэдыты, абмежаванне гандлю, закрыццё Суэцкага канала для італьянскіх судоў) мелі вынікам міжнародную ізаляцыю Рыма. Адначасова 7 сакавіка 1936 г. Берлін санкцыянуе ўвод войск вермахта ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Рашэнне было станоўча успрынятае большасцю насельніцтва Германіі, як факт аднаўлення яе тэрытарыяльнага суверэнітэту. Ліга Нацый толькі канстатуе факт парушэння міжнародных дамоваў. 21 сакавіка 1936 г. Гітлер у ўрачыстых абставінах заявіў: «...дух Версаля знішчаны». Краіны-агрэсары знаходзяць паразуменне, і Мусаліні нічога не заставалася як прымірыцца са сваім былым ворагам – Гітлерам.

Беспакаранасць агрэсіі натхняла нацыстаў і фашыстаў да новых акцый. У ліпені 1936 г. у Іспаніі пачаўся ваенна-фашысцкі мяцеж супраць рэспубліканскай улады. Германія і Італія арганізавалі ў падтрымку мяцежнікаў ваенную інтэрвенцыю. Міжнародны камітэт салідарнасці з Іспаніяй, утвораны ў Парыжы сабраў 800 млн. франкаў у фонд падтрымкі Народнага фронту. Звыш 35 тыс. чалавек з 54 краін свету (з іх 3 тыс. савецкіх дабравольцаў) змагаліся ў 7 інтэрбрыгадах, каля 7 тыс. загінула ў баях (у тым ліку танкісты-беларусы П.Е.Купрыянаў і М.А.Сяліцкі, якім было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза). Толькі СССР пастаўляў у Іспанію зброю, паліва, медыкаменты, харчаванне; арганізаваў эвакуацыю мірнага насельніцтва.

Подробнее: Антыкамінтэрнаўскі пакт

   

Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.

Вялікая Айчынная вайна - МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА

МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.

30-я гады – гэта час вельмі напружанага міжнароднага жыцця ў свеце, і асабліва – у Еўропе. Асэнсаваць падзеі міжнародных адносін можна толькі праз прызму галоўных агрэсіўных ідэалогій, якія панавалі ў гэты час. Гэта італьянскі фашызм, германскі нацызм і японскі мілітарызм. Рамантычны бальшавізм пачатку 1920-х гг. ужо саступае свае пазіцыі, але яго догмат «сусветнай рэвалюцыі» не дазваляе Маскве наладзіць нармальныя адносіны з еўрапейскімі дэмакратыямі і выкарыстоўваецца замежнай дыпламатыяй ў антысавецкай дзейнасці.

Асноўныя палажэнні фашызму, нацызму і японскага мілітарызму прыкладна аднолькавыя, толькі ў розных краінах рабіўся ўціск на розных іх складаючых. Гэта аднапартыйнасць палітычнай сістэмы; перавага дзяржавы над асобай; непрыкрыты нацыяналізм – які аб’яўляў аб гістарычнай «абранасці» нямецкай, японскай і італьянскай нацый; гэтым нацыям патрабавалася большая «жыццёвая прастора», метадам яе здабычы з’яўлялася вайна; вайна аб’яўлялася вышэйшым дасягненнем чалавецтва; з гэтай нагоды яшчэ адна прыкмета ідэалогій – мілітарызм, які прывёў да панавання ВПК у эканоміцы і палітыцы; аб’ядноўваў іх яшчэ ваяўнічы антыкамунізм. Нацысты і японскія мілітарысты больш увагі надзялялі нацыянальнаму пытанню, вынішчэнню «шкодных» нацый, пашырэнню «жыццёвай прасторы» для сваіх нацый за кошт суседніх народаў. Германскі нацызм вырашаў тэрытарыяльнае пытанне праз ваенны націск на Усход – Drang nach Osten – значыцца на СССР. Італьянскі фашызм больш імкнуўся да аднаўлення былой Рымскай імперыі – палітычнага панавання ў рэгіёне.

Подробнее: Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.

   
Сейчас 19 гостей онлайн

История - сфера гуманитарного знания, занимающаяся изучением человека (его деятельности, состояния, мировоззрения, социальных связей и организаций и т. д.) в прошлом. Кирпич газобетонные блоки оборудование для производства. . да-да двери киев недорого у нас в более узком смысле — наука, изучающая письменные источники о прошлом для того, чтобы установить последовательность событий, объективность описанных фактов и сделать выводы о причинах событий.