АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ

Калабарацыя на Беларусі

Вялікая Айчынная вайна - АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ

Калабарацыя на Беларусі

Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.

У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г.

Подробнее: Калабарацыя на Беларусі

   

Гаспадарчае рабаванне Беларусі

Вялікая Айчынная вайна - АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ

Гаспадарчае рабаванне Беларусі

В.Кубэ атрымаў прызначэнне на Беларусь разам з наступнай дырэктывай: «прыстасаванне і выкарыстанне тэрыторыі для германскай ваеннай гаспадаркі», але дырэктыва не мела падрабязных інструкцый. Па сутнасці, прынцып быў адзін – усё, што будзе зроблена для Германіі – добра, астатняе – фальш.

Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю на біржах працы працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Напрыклад, у Мінску гэта акцыя была завершана да 20 ліпеня 1941 г. У выніку праведзеных акупантамі мерапрыемстваў ужо 1 снежня 1941 г. у Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. – 117, а ў красавіку 1943 г. – 150 прадпрыемстваў. Сярод іх было
20 прадпрыемстваў металургічнага профілю, 14 тэкстыльных,
21 транспартнае, 7 хімічнай і будаўнічай вытворчасці,
6 дрэваапрацоўчых, 3 электрастанцыі і г.д. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працоўны дзень у сярэднім складаў 12 гадзін у суткі.

Подробнее: Гаспадарчае рабаванне Беларусі

   

Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі

Вялікая Айчынная вайна - АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ

Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі

Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным органам улады. Адміністрацыйныя задачы арміі – гэта падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіёну франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій «Цэнтр» генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а так сама ваеннапалонных.

Камандуючаму тылам Шэнкендорфу падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых камендатур, а ім – шматлікія мясцовыя камендатуры, якія ствараліся амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Пры камендатурах дзейнічалі гаспадарчыя службы. Яны займаліся хаатычнымі рэквізіцыямі харчовых тавараў для вермахту, займаліся рабаўніцтвам культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Але гэты ваенна-паліцыйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі – таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія такім чынам імкнуліся ўзяць рэванш за 1939 г. Пад аховай нямецкай жандармерыі ў вёскі вярталіся былыя польскія землеўладальнікі, і там пачалі адбывацца скандальныя сцэны гвалту. У ваколіцах Ліды нават былі забітыя сярод беларускіх сялян.

Подробнее: Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі

   

Планы нямецкіх захопнікаў

Вялікая Айчынная вайна - АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ

Акупацыйны рэжым

Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый

Праекты новага палітычнага рэжыму на Усходзе ў Берліне розныя нацысцкія ўстановы распрацоўвалі ўжо з красавіка 1941 г., але яны ўсе мелі характар праектаў, бо не былі зацверджаны Гітлерам. Асноўная схема, якую прапаноўвалі Гітлеру была наступная: «буферныя дзяржавы без сваёй інтэлігенцыі». Але Гітлер і некаторыя яго паплечнікі схіляліся да іншай думкі аб будучым акупіраваных тэрыторый – летам 1941 г. галоўны нацыст адмовіўся ад пераўтварэння ўсходніх абшараў у васальныя тэрыторыі і вырашыў цалкам іх каланізаваць. Аднак планы гэтыя знаходзіліся ў прамой залежнасці ад падзей на фронце і па сведчанню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубе, ён нават летам 1943 г. не ведаў, які лёс прызначаны быў зямлі, якой ён кіраваў.

За падставу ў гаспадаранні на ўсходніх землях быў узяты адзін з праектаў выкарыстання захопленых тэрыторый. У адпаведнасці са спецыяльным планам «Ост» прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (галоўным чынам яўрэі і камуністы). Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля – быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый (Reichsministerium f?r die besetzten Ostgebiete) на чале з А.Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы №21 (план «Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія сведчаць аб тым, што немцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення рабавання захопленых тэрыторый.

Подробнее: Планы нямецкіх захопнікаў

   
Сейчас 33 гостей онлайн

История - сфера гуманитарного знания, занимающаяся изучением человека (его деятельности, состояния, мировоззрения, социальных связей и организаций и т. д.) в прошлом. Для гостей столицы квартиры посуточно Киев ежедневные обновления. . сохранность gsm сигнализация распродажа в более узком смысле — наука, изучающая письменные источники о прошлом для того, чтобы установить последовательность событий, объективность описанных фактов и сделать выводы о причинах событий.