Вялікая Айчынная вайна - ПАДЗЕІ НА ФРАНТАХ
Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
Вайна значна паўплывала на міжнародную дзейнасць такой арганізацыі, як Камінтэрн. 22 мая 1943 г. газета «Праўда» апублікавала пастанову Прэзідыўма выканкама Камінтэрна аб самароспуску. Гэта было абгрунтавана тым, што кіраваць рабочым рухам з аднаго цэнтра лічылася немагчымым. Сталін у адказах карэспандэнту агенцтва «Рэйтэр» асабліва ўказаў – што Масква гэтым крокам паказала, што не жадае працягваць палітыку «сусветнай рэвалюцыі». Гэта значна аблягчыла адносіны Савецкага ўрада з краінамі Захаду. Але і камінтэрнаўскія структуры не зніклі – яны былі пераведзены пад крыло адзела міжнароднай інфармацыі ЦК УКП(б).
У 1942 г. савецкі ўрад патрабаваў, каб ўзброеныя сілы ЗША і Англіі правялі ў Заходняй Еўропе аперацыі большага размаху і гэтым прымусілі гітлераўскае камандаванне зняць з савецка-германскага фронту не менш 40 дывізій. Урады абедзвюх краін на словах пагаджаліся, але пад рознымі прычынамі адкладвалі адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Так, на сумеснай Англа-амерыканскай канферэнцыі ў Касабланцы ў студзені 1943 г. яны вырашылі галоўны накірунак сваёй дзейнасці перанесці ў Міжземнамор’ е і захапіць Сіцылію. У пачатку чэрвеня 1943 г. саюзнікі афіцыйна давялі да Масквы тое, што другі фронт у 1943 г. адкрыты не будзе. Сталін адказаў, што давер СССР да саюзнікаў знаходзіцца пад пагрозай. Аднак пасля перамогі пад Курскам Чырвонай Арміі заварушыліся памочнікі Ф.Рузвельта. Яны лічылі, што прэстыж СССР у выніку аднаасобнай перамогі над Германіяй не дазволіць ЗША дыктаваць умовы пасляваеннага светапарадку. На англа-амерыканскай канферэнцыі ў Квэбэке ў жніўні 1943 г. згадзіліся на правядзенне аперацыі «Аверлорд» – фарсіравання Ла-Манша 1 мая 1944 г. А далей, у лістападзе
1943 г. Ф.Рузвельт нават будзе патрабаваць таго, каб штурм Берліна быў праведзены амерыканскімі войскамі.