Палітычная агітацыя і прапаганда

Палітычная агітацыя і прапаганда

Вялікая Айчынная вайна была так сама і ідэалагічнай вайной, вайной супраць нацысцкай антычалавечай ідэалогіі. Менавіта ў ваенныя гады камуністычная ідэалогія змагла паказаць сваю жыццяздольнасць і пашырыць уплыў сярод савецкага народа.

Важную ролю ў ідэалагічнай працы выконвае сістэма інфармавання аб падзеях у грамадстве, дзяржаве, на франтах.
24 чэрвеня 1941 г. было ўтворана Савецкае Інфармацыйнае Бюро, якое за гады вайны выдала звыш 2,5 тыс. зводак. Трэба адзначыць, што ў першыя месяцы праца Саўінфармбюро не карысталася даверам сярод насельніцтва, бо пад час адступленняў яно выдавала звычайную фразу – «…на франтах без перамен…» – што не адпавядала рэчаіснасці і так нараджала вялікую колькасць слухаў. Але з пачаткам этапу перамог Чырвонай Арміі давер да зводак значна падымаецца, і дзейнасць гэтага органа становіцца важным фактарам унутранай палітыкі.

Моцнымі ідэалагічнымі рычагамі былі кіно, друк, радыё, наглядная агітацыя. Не здарма ў самыя цяжкія дні для СССР, у лістападзе 1941 г., быў праведзена ваенны парад на Краснай плошчы. Галоўная яго мэта – разысціся ў выглядзе шматтысячных копій дакументальных стужак па Савецкаму Саюзу і падняць баявы дух у арміі і тыле. Кінапракат выканаў сваю задачу на выдатна.

У 1944-1945 гг. ЦК ВКП(б) прыняў шэраг важных пастаноў па ідэалагічных пытаннях, у якіх патрабаваў ад работнікаў тэарэтычнага фронту ліквідаваць недахопы ў навуковай працы, шчыльней звязваць свае даследаванні з задачамі, якія стаялі перад савецкім народам.

Вялікая ўвага надавалася масава-палітычнай і ідэалагічнай рабоце сярод насельніцтва раёнаў, вызваленых ад германскіх захопнікаў. Своечасовае інфармаванне насельніцтва вызваленых раёнаў з’яўлялася важнейшай умовай паспяховай мабілізацыі працоўных на аднаўленне гаспадаркі, разбуранай у гады акупацыі, і хутчэйшую ліквідацыю наступстваў акупацыі.
У жніўні 1944 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб бліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП (б) Беларусі ў вобласці масава-палітычнай і культурна-прасветнай работы сярод насельніцтва».

Але партыя выкарыстала не толькі рэзервы камуністычнай ідэалогіі. Значна паслаблены быў ўціск на веруючую частку насельніцтва і на царкоўную структуру Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта стала вынікам таго, што кіраўніцтва царквы заняла патрыятычную пазіцыю і цалкам выказалася ў падтрымку савецкага ўраду. Царква распачала збор сродкаў для арміі.

У лютым 1943 г. І.Сталін і кіраўнік царкоўнай адміністрацыі мітрапаліт Сергій абмяняліся пасланнямі, а 4 верасня адбылося неверагоднае – Сталін прыняў дэлегацыю РПЦ. У выніку сустрэчы іерархі дабіліся галоўнага – дазволу на скліканне сабора і выбары патрыярха і аднаўленне дзейнасці Свяшчэннага Сіноду. Дазвол царква атрымала на адкрыццё навучальных устаноў – акадэміі і семінарый, а так сама на друкаванне літаратуры.
8 верасня 1943 г. адбыўся сабор, на якім быў абраны патрыярх, а так сама рэзка асуджана палітыка супрацоўніцтва святароў з акупантамі. 8 кастрычніка быў створаны Савет па справах Рускай Праваслаўнай Царквы пры Саўнаркоме СССР. Пачалі адчыняцца для службы храмы, вызваляліся з лагероў выжыўшыя святары, крыху прыціхае «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў». Царкоўныя ўстановы і манастыры атрымліваюць правы юрыдычных асобаў.

У адказ царква распачынае збор сродкаў на фарміраванне танкавай калоны імя Дзімітрыя Данскога і авіяэскадрыллі імя Аляксандра Неўскага. Гістарычныя вобразы князёў-абаронцаў зямлі Рускай і генералаў Новага часу так сама актыўна выкарыстоўваюцца дзеля падняцця патрыятычнага духа. Невыпадкова, што ў гады вайны быў зняты сімвалічны фільм «Аляксандр Неўскі», які распавядае пра разгром немцаў на Чудскім возеры.

Вынікі: Самаадданая праца савецкага народа, а так сама і беларусаў, дзеля Перамогі базіравалася ў першую чаргу на любві да сваёй Радзімы, на тэрыторыю якой прыйшоў страшэнны вораг. Але пэўную складаючую працоўнага гераізму мае і ідэалагічная праца, якая вялася партыйнымі органамі. Беларусы паказалі не толькі прыклады гераізму на франтах вайны, але і самаадданасць на прадпрыемствах, чыгунцы, у сельскай гаспадарцы.