Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны

Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта

Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне

Паражэнне нямецка-фашысцкай арміі пад Масквой мела важныя палітычныя і стратэгічныя вынікі. Досыць хутка арганізацыйна аформілася антыгітлераўская кааліцыя, якая атрымала назву «Аб’яднаныя нацыі». Гэтыя дзяржавы абавязаліся супрацоўнічаць у вайне да поўнай перамогі. Такім чынам, тэатр ваенных дзеянняў пашыраліся на новыя часткі планеты.

Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акіяне. Японія акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры. Аднак ужо ў маі-чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту ў Каралавым моры і каля вострава Мідуэй. Пры гэтым яны скарысталіся японскай тактыкай выкарыстання моцных авіянясучых груповак. Менавіта з гэтага часу галоўнай сілай на моры з’яўляецца авіяносец.

У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У студзені-лютым 1942 г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане вельмі актыўна дзейнічалі германскія «ваўкі» – падводныя лодкі, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспартныя судны, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкаджаючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі грузы па праграме ленд-лізу ў СССР.

Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі. У Афрыцы італа-германскія войскі, у складзе 8 італьянскіх і 4 нямецкіх дывізій (з іх
4 танкавыя і 2 матарызаваныя), так і не здолеўшы захапіць сталіцу Егіпта Каір, перайшлі ў раёне Эль-Аламейна да абароны. А восенню 1942 г. для англа-амерыканскіх войскі перайшлі ў наступленне. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, навазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія, французскія, польскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламала супраціўленне італа-нямецкіх войск пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта. Гэтая перамога стала значнай падзеяй для заходніх саюзнікаў. Яна змяніла абставіны ў Паўночнай Афрыцы і на Міжземным моры на іх карысць. У час бітвы пад Эль-Аламейнам італьянцы і немцы страцілі 55 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі, 320 танкаў і каля 1 тыс. гармат. Але гэ-
та – не паваротны пункт у вайне, ці на словах У.Чэрчыля «паварот лёсу ў вайне».

8 лістапада 1942 г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы ў Марока. 13 мая 1943 г. італа-германскія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.

У ліпені-жніўні 1943 г., калі ішла буйнейшая бітва на Курскай дузе, англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. З верасня яна заключыла перамір’ е з саюзнікамі, а  13 кастрычніка 1943 г. Італія аб’явіла вайну Германіі.

Ответить