Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі

Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі

 

Асабовы склад

Дывізій

Гармат і мінамётаў

Танкаў

Самалетаў (баявых)

ЗахАВА

627 300

44

10 087

2202 (новай канструкцыі 383)

1789 (новай канструкцыі 303)

Вермахт

820 000

50

14 300

1800

1680

Канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва адзначала, што каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію на галоўным накірунку прэвентыўным ударам Чырвонай Арміі ў момант разгортвання сіл вермахта і арганізацыі фронту і ўзаемадзеянне радоў войск. На астатніх участках дзяржмяжы прадугледжваецца актыўная абарона. Аднак такія планы не збыліся. Як адзначыў кіраўнік генштабу сухапутных сілаў вермахту Ф.Гальдэр, «наступленне нашых войскаў, як бачна, з’явілася для праціўніка на ўсёй працягласці фронту поўнай тактычнай нечаканасцю…».