Эвалюцыя судовай сістэмы

Эвалюцыя судовай сістэмы

У ВкЛ да XVI ст. склаліся дзве судовыя сістэмы. Адна – гэта агульныя суды для ўсяго насельніцтва княства, што абапіраліся на нормы звычаёвага права і новыя законы. Другая сістэма – гэта суды для асобных груп насельніцтва – суды саслоўныя (толькі для шляхты), суды царкоўныя, асобныя для сялян, татар, яўрэяў і інш.

Вышэшым суддзёй у дзяржаве быў вялікі князь, вышэйшай судовай інстанцыяй – вялікакняжаскі ці гаспадарскі суд. Паступова ён зліўся з судом Рады, а з 1581 г. – паўнамоцтвы вышэйшага суда перададзены Галоўнаму Трыбуналу ВкЛ. У кампетэнцыі гаспадарскага суда былі дзяржаўныя злачынствы, скаргі на вышэйшых асоб дзяржавы, іскі інтарэсаў казны, пытанні прыналежнасці да шляхты, справыз замежнымі гасцямі. Зясядацелямі былі гаспадар і радныя паны, у залежнасці ад справы – ад 2 да 20. У адсутнасць князя паўнамоцтвы суда не пераглядаліся.

Да вышэйшых судовых устаноў адносіўся соймавы суд у складзе гаспадара, радных паноў і 8 дэпутатаў сейма. Разглядаліся злачынствы, здзейсненыя пад час правядзення сейма.

Вышэйшай судовай установай быў камісарскі суд, што разглядаў спрэчкі аб межах феадальных і дзяржаўных зямельных уладанняў. Справы разглядаліся на месцы камісарамі, якіх прызначаў вялікі князь з Радай.

Пасля Люблінскай уніі, з мэтай ўмацаваць дзяржаўны суверэнітэт княства, у 1581 г. быў арганізаваны Галоўны Трыбунал ВкЛ – вышэйшая апеляцыйная судовая ўстанова княства. У склад Трыбунала ўваходзілі выбарныя суддзі з ліку шляхціцаў, ураджэнцаў княства, валодаўшых зямельнымі ўладаннямі, меўшых адукацыю і знаёмых з мясцовым звычаёвым правам. Судовыя сесіі праходзілі ў Вільне, Мінску і Навагрудку. Рашэнні Трыбунала перагляду не падлягалі.