Вызваленне Беларусі

Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам. 8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі. 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.